Зборная Беларусі па пляжным футболе перамагла каманду Амана ў кантрольным матчы
31 ліпеня, Мінск . Зборная Беларусі па пляжным футболе атрымала другую перамогу ў кантрольных матчах перад стартам ІІ Гульняў краін СНД,
Пасля разгромнай вікторыі над камандай Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў (9:3) беларусы выйгралі ў зборнай Амана з рэзультатам 3:1. У складзе пераможцаў двойчы вызначыўся Анатоль Рабко, адзін мяч забіў Ягор Гардзецкі. Сёння падапечныя Нікаласа Альварада зноў сустрэнуцца з аманцамі на пляцоўцы сталічнага САК «Алімпійскі».
На папярэднім этапе Гульняў краін СНД сапернікамі зборнай Беларусі ў групе А будуць каманды ААЭ (5 жніўня), Азербайджана (6 жніўня) і Ірана (7 жніўня). У квартэце В выступяць зборныя Расіі, Узбекістана, Амана і Егіпта. Пасля завяршэння групавога этапу па дзве лепшыя каманды 8 жніўня згуляюць у паўфіналах. У заключны дзень турніру, 9 жніўня, пераможцы паўфіналаў сустрэнуцца ў вырашальным паядынку за золата, а няўдачнікі згуляюць за бронзу. Усе сустрэчы пройдуць на пляжным стадыёне САК «Алімпійскі», уваход свабодны.