Прэзідэнт

Урэгуляваны пытанні страхавання аўто ва ўмовах выхаду Беларусі з сістэмы «Зялёная картка»


Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 ліпеня падпісаў указ нумар 240 «Аб міжнародным аўтастрахаванні», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на ўрэгуляванне адносін па страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў пры выездзе за мяжу ва ўмовах выхаду Беларусі з міжнароднай сістэмы страхавання «Зялёная картка».

Указам прадугледжваецца адмена для беларускіх аўтаўладальнікаў (вадзіцеляў) абавязку прад’яўлення страхавога сертыфіката, які засведчвае заключэнне дагавора страхавання «Зялёная картка», пры выездзе з тэрыторыі Беларусі.

Беларускаму бюро па транспартным страхаванні прадастаўлены паўнамоцтвы на ўдзел ад імя Беларусі ў міжнародных сістэмах страхавання (іншых, чым «Зялёная картка»), а таксама на заключэнне пагадненняў аб супрацоўніцтве ў галіне абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»