Грамадства

Урач-эпідэміёлаг: пік захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі прыпадае на люты


Фота з архіва

19 верасня, Мінск . Пік захваральнасці на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Беларусі прыпадае на люты. Аб гэтым паведаміў журналістам загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў,

«Уздым рэспіраторных інфекцый на гэты эпідсезон прагназуецца ў студзені — сакавіку 2024 года». Паводле статыстыкі, пік захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі прыпадае на люты. Аднак больш высокая захваральнасць, чым у летні перыяд, пачынае рэгістравацца ў нашай краіне з пачатаку вучэбнага сезона і ў цэлым з надыходам асенняга надвор’я», — сказаў Кірыл Ігнатаў.

Паводле яго слоў, у Беларусі штогод больш за 4 млн чалавек захворваюць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, уключаючы грып і COVID-19. Дзеці хварэюць у больш як 50 працэнтаў выпадкаў.

Урач-эпідэміёлаг звярнуў увагу, што ва ўмовах адначасовай цыркуляцыі грыпу і COVID-19 ёсць высокая рызыка інфіцыравання адразу двума інфекцыйнымі агентамі, што можа пагоршыць цяжкасць ходу хваробы.

Вакцынацыя супраць грыпу ў гэтым годзе будзе прадаўжацца на фоне прышчэпачнай кампаніі супраць COVID-19. Уводзіць вакцыны супраць грыпу і COVID-19 дапускаецца ў адзін дзень. Таксама гэтыя прышчэпкі могуць праводзіцца ў адзін дзень з усімі іншымі, прадугледжанымі Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак Беларусі, а таксама пералікам прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. Аднак жывыя вакцыны ва ўсіх выпадках з’яўляюцца выключэннем. Пры немагчымасці зрабіць прышчэпкі ў адзін дзень павінен быць вытрыманы мінімальны інтэрвал два тыдні.

Вакцынаваць супраць грыпу ў гэтым сезоне будуць трохвалентнай вакцынай расійскай вытворчасці, вакцынамі «Ваксігрып Тэтра» (Францыя) і чатырохвалентнай «Інфлювак Тэтра» (Швейцарыя).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»