Грамадства

У Савеце маладых вучоных НАН расказалі аб тым, што прыводзіць моладзь у навуку


Фота з архіва

Навіны сюжэта

«Маладзёжная палітыка Беларусі»

На заахвочванне адораных вучняў і студэнтаў накіравана больш як Br370 тыс. са спецфонду Прэзідэнта

Сергяенка пра работу з моладдзю: галоўнае — чуць, дапамагаць, своечасова рэагаваць на ініцыятывы

31 ліпеня, Мінск . Старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА расказаў аб тым, што прыводзіць моладзь у навуку.

«Не так даўно мы ў структуры Акадэміі навук праводзілі апытанне аб тым, што ж дало магчымасць кожнаму ўдзельніку апытання прыйсці ў навуку і застацца ў ёй. Мы атрымалі цікавыя рэзультаты, я думаю, яны могуць быць прымяняльныя ў цэлым у структуры Міністэрства адукацыі. Аказалася, матэрыяльны складнік з’яўляецца адным з важных, таму што ўсім трэба карміць свае сем’і. Але на першым месцы сярод прычын прыходу ў навуку была магчымасць самарэалізацыі, інакш кажучы чалавек прыходзіць у навуку, і праз напісанне навуковай работы, праз правядзенне даследавання ён самарэалізуецца. У сувязі з гэтым вельмі прыемна, што ў нас у Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб моладзь самарэалізоўвалася. І наш Савет маладых вучоных працуе ў тым ліку для таго, каб аблягчаць гэты шлях кар’ернага росту ў навуцы», — расказаў Станіслаў Юрэцкі.

Ён адзначыў, што конкурс «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» — гэта маладзёжны праект, які дае магчымасць сфарміраваць будучыя кропкі росту маладых вучоных. «Праект прад’яўляе даволі сур’ёзныя ўмовы. Каб трапіць у банк даных «100 маладых талентаў» неабходна, каб, напрыклад, абарона дысертацыі была ажыццёўлена ва ўзросце да 30 гадоў, трэба мець шэраг публікацый са спіса Вышэйшай атэстацыйнай камісіі або манаграфіі, павінен быць вопыт удзелу ў грантавай рабоце, у выкладанні і гэтак далей. Але менавіта гэты конкурс дае магчымасці. Мы спадзяёмся, што ў бліжэйшы час людзі, якія трапілі ў банк даных «100 маладых талентаў» НАН Беларусі, стануць пачынальнікамі новых навуковых школ, збяруць вакол сябе ўжо іншых маладых вучоных. Такая стаіць задача, у прынцыпе яна паспяхова рэалізуецца», — канстатаваў старшыня.

Сярод прыкладаў праектаў з удзелам маладых вучоных Станіслаў Юрэцкі прывёў распрацоўку Аляксея Труханава, якая прысвечана стварэнню ахоўнага пакрыцця для касмічных апаратаў. «Гэта распрацоўка была прадстаўлена на выстаўцы «Беларусь інтэлектуальная». Аляксей Труханаў — малады вучоны, у яго камандзе маладыя вучоныя навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве. Дарэчы, у мінулым годзе ўручалася першая прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі, гэта работа там таксама была адзначана. І такіх прыкладаў шмат. У кожнай сферы моладзь паспяхова сябе рэалізуе. Выстаўка «Беларусь інтэлектуальная» паказала, што наша навука здольна вырашаць самыя складаныя задачы, яна паказала яшчэ і тое, што ва ўсіх прарыўных праектах удзельнічае моладзь. Таму што, безумоўна, у значным праекце кіраўніком выступае вядомы вучоны, доктар навук Акадэміі, але ў камандзе ў яго заўсёды ёсць моладзь, і стаўка робіцца менавіта на моладзь. Усе мы разумеем, што патрэбна змена, патрэбны памочнікі, людзі з новымі ведамі, таму што адбываецца развіццё інфармацыйных тэхналогій і не толькі. Такое супрацоўніцтва — гэта добры сінтэз ужо сталага пакалення і моладзі. І цяпер стаіць задача, каб актывізаваць абароны дысертацый у моладзі, актывізаваць іх удзел у значных праектах, менавіта практыка-арыентаваных. Каб іх праца знаходзіла прымяненне ў рэальным жыцці. Ну, а моладзь дастаткова актыўна ідзе, актыўна працуе, і я ўпэўнены, што ў бліжэйшым будучым у нас будзе яшчэ шмат добрых прыкладаў, якія прагучаць на выстаўках у краіне і за мяжой», — рэзюмаваў старшыня Савета маладых вучоных НАН.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»