Культура

У музеі Янкі Купалы адкрыецца выстава, прымеркаваная да Дня народнага адзінства


Фота з архіва

14 верасня, Мінск . У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 18 верасня адкрыецца выстава «На вялікі сход!», прымеркаваная да Дня народнага адзінства, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Праект прысвечаны 110-годдзю п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», закончанай 4 верасня 1913 года. Гэта сацыяльна-псіхалагічная драма з’яўляецца вяршыняй купалаўскай драматургіі. Падзеі ў творы адбываюцца ў рэвалюцыйным 1905 годзе: пачынаюцца летам, у доме сям’і Зяблікаў, і заканчваюцца позняй восенню ў развалінах таго ж, ужо раскіданага, дома.

Выстава пашырыць кантэкст тэматычнага раздзела стацыянарнай выставы «Шляхі», прысвечанай стварэнню і пастаноўцы драмы «Раскіданае гняздо». Сярод экспанатаў — копія першага выдання п’есы 1919 года, падораная музею Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама цудам уцалелая ў гады Вялікай Айчыннай вайны фатаграфія Янкі Купалы, удзельніка знакавага Народнага сходу Заходняй Беларусі 1939 года.

Выстава прадоўжыць работу да 30 верасня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»