Эканоміка

У Беларусі намалочана амаль 7,1 млн тон збожжа з улікам рапсу

8 верасня, Мінск . У Беларусі намалочана 7,096 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 8 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу больш як 7096,5 тыс. т, з іх 6119,3 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур і больш як 977,2 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ў трох абласцях рэспублікі: Брэсцкай, Мінскай і Гомельскай. Убрана 1,58 тыс. га плошчаў. Намалочана 11,9 тыс. т збожжа з ураджайнасцю 75,5 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 4205,1 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 18,2 тыс. т, проса — 11 тыс. т.

Нарыхтавана 75,6 тыс. т ільнотрасты.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана з 73,9 працэнта скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць таксама бульбу — накапана 87,8 тыс. т з ураджайнасцю 360,4 ц/га.

Вядзецца і ўборка цукровых буракоў — накапана 193,1 тыс. т з ураджайнасцю 442,2 ц/га.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»