Грамадства

Віцебская вобласць атрымала першыя 150 тыс. тон збожжа з Расіі


Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск . Віцебская вобласць атрымала першыя 150 тыс. т збожжа з Расіі. Аб гэтым паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Леанід Заяц па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам,

Беларусь у гэтым годзе плануе закупіць у Расіі паўмільёна тон збожжа. «Першыя 150 тыс. т (Віцебская вобласць заключыла (дагавор. — Заўвага БЕЛТА) з кампаніяй з Расійскай Федэрацыі), збожжа цяпер адпраўляецца на віцебскія элеватары», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Ён растлумачыў, што пастаўка ў Беларусь такога значнага аб’ёму расійскага збожжа — гэта «не аднаго дня работа», працэс можа прадаўжацца на працягу жніўня-лістапада. «Самае галоўнае — што ёсць разуменне, ёсць грошы, ёсць у каго купіць, ёсць каму заплаціць гэтыя грошы», — сказаў Леанід Заяц.

Планы Беларусі закупіць збожжа ў Расіі агучваліся ў час рабочай паездкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён 11 ліпеня. Адказныя за АПК службовыя асобы дакладвалі кіраўніку дзяржавы, што ў цэлым у бягучым годзе чакаецца нядрэнны ўраджай збожжавых і зернебабовых. Вядома, з папраўкай на складаныя ўмовы надвор’я, звязаныя з засухай. Прагназуецца збор дастатковых аб’ёмаў збожжа, пастаўкі ў лік дзяржзаказу будуць выкананы. Плюс да ўсяго засталіся запасы з мінулага года. Але для забеспячэння ўстойлівай работы жывёлагадоўлі неабходна дадаткова закупіць у Расіі каля паўмільёна тон збожжа.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што цяпер на рынку складваецца нядрэнная для закупкі кан’юнктура цэн, а таму трэба дзейнічаць у гэтым напрамку. «Пакуль таннае, трэба закупляць. І нават калі купленае збожжа будзе недзе блізкае да сабекошту, дык, калі магутнасці ёсць, трэба закупіць і пакласці. Гэта ж золатавалютны рэзерв. Збожжа заўсёды спатрэбіцца», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэта тэма закраналася і ў час селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі 21 ліпеня.

«Я бачу, што праведзена вельмі вялікая работа па падрыхтоўцы ўраджаю. Людзі разумеюць, што нам трэба сёння мабілізавацца, ад гэтага залежыць наша будучыня», — сказаў Прэзідэнт. Ён заўважыў, што ў бягучым годзе ёсць верагоднасць па асобных культурах недабраць той аб’ём ураджаю, які быў запланаваны. Але гэта не выклікае моцнай занепакоенасці, паколькі раней, у больш ураджайныя гады, у краіне быў сфарміраваны дастатковы запас, у тым ліку і па збожжы. «У нас у рэзерве мільён тон збожжа — тое, чаго я ад вас заўсёды патрабаваў: няхай будзе рэзерв. Сёння няма праблем, гэты недабор мы спакойна перакрываем са сваіх рэзерваў. Плюс: бачым таннае збожжа — трэба яго закупіць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтым пытанні трэба падыходзіць па-сялянску, па-вясковаму. «Запас бяды не чыніць». Трэба абавязкова мець рэзервы, запасы. Чаго б нам ні каштавала, трэба глядзець не толькі па баках, але і ўнутры на нашы рэзервы, якія мы можам выкарыстоўваць», — звярнуў увагу Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»