Віцэ-прэм’ер Беларусі расказаў, як рэалізуюцца інвестпраекты па імпартазамяшчэнні з РФ
Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск . У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык расказаў, як рэалізуюцца інвестпраекты па імпартазамяшчэнні з Расійскай Федэрацыяй, .
Адказваючы на пытанне аб тэмпах падрыхтоўкі да рэалізацыі інвестпраектаў па імпартазамяшчэнні з Расіяй, Пётр Пархомчык адзначыў: «Самае складанае было ўсё ж такі сфарміраваць бізнес-планы. І мы гэта выканалі. Прайшлі яны праз усе этапы ўзгаднення, а цяпер знаходзяцца на стадыі ўжо рэалізацыі. У нас ужо 14 узгодненых праектаў. Пачалася выбарка грашовых рэсурсаў, якія прадастаўлены нам у рамках расійскага крэдыту. Мы ўжо выбралі каля Br900 млн. Гэта прадпрыемства «Гомсельмаш», падшыпнікавы завод, прадпрыемства беларускага металургічнага завода».
Віцэ-прэм’ер звярнуў увагу на тое, што ёсць і інвестпраекты, якія сёння паспяхова рэалізуюцца і фінансуюцца беларускімі банкамі. «Банк развіцця фінансуе вельмі добры праект па Оршы — стварэнне кальцавых загатовак. Праект прадугледжвае і будаўніцтва вытворчых плошчаў у межах 25 тыс. кв.м. Работу гэту мы ўжо завяршылі. З канца года пачынаецца пастаўка абсталявання, там ужо прафінансаваны каля $30 млн. Банк развіцця і Беларусбанк прафінансавалі інвестпраекты па прадпрыемстве «Легмаш» у Оршы. Вельмі добрая сума — у межах $20 млн. І на сённяшні дзень мы ўжо канстатуем, што каля 60 адзінак абсталявання прыбылі на вытворчыя пляцоўкі, яны ўжо зманціраваны, адбыўся іх запуск. І сёння гэтыя станкі ўжо даюць канкрэтную прадукцыю», — сказаў ён.
Пётр Пархомчык дадаў: «Мы паскорылі гэтыя ўсе праекты недзе ў межах 1,5-2 гадоў, але гэтага недастаткова. Трэба значна хутчэй гэта рабіць і як мага хутчэй выкарыстоўваць рэсурсы, якія выдзелены Расійскай Федэрацыяй. Калі не мы, то нехта гэту работу выканае за нас».