У свеце
Ван І назначаны новым кіраўніком МЗС Кітая
Ван І. Фота МЗС РФ
25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новым кіраўніком кітайскага знешнепалітычнага ведамства назначаны Ван І. Аб гэтым паведамляе Сіньхуа.
Парламент Кітая зняў з пасады кіраўніка МЗС КНР Цінь Гана, назначыўшы на яе кіраўніка канцылярыі камісіі па замежных справах Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, члена Палітбюро Ван І. Адпаведны ўказ падпісаў ужо старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Ван І займаў пасаду міністра замежных спраў Кітая з 2013 па канец 2022 года , затым са студзеня 2023 года быў назначаны кіраўніком канцылярыі камісіі ЦК КПК па замежных справах.-0-