У свеце

СК РФ пацвердзіў гібель 55 чалавек пасля разбурэння Кахоўскай ГЭС


Фота з архіва ТАСС

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Херсонскай вобласці ў выніку разбурэння Кахоўскай гідраэлектрастанцыі загінулі 55 чалавек. Аб гэтым паведаміў старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін, інфармуе ТАСС.

Паводле яго слоў, на сённяшні дзень дакладна вядома, што пасля разбурэння ГЭС больш як 30 населеных пунктаў аказаліся затопленымі, 55 чалавек загінулі і яшчэ 134 пацярпелі.

Бастрыкін дадаў, што расследаванне прадаўжаецца. Супрацоўнікі СК РФ устанаўліваюць і ацэньваюць нанесены ўрон. Акрамя таго, праводзіцца комплексная крыміналістычная судовая экспертыза, у якасці сведкаў ужо дапытана больш як тысяча чалавек, у тым ліку супрацоўнікі ГЭС і расійскія ваеннаслужачыя, якія ахоўвалі аб’ект.

У ноч на 6 чэрвеня УСУ нанеслі серыю ўдараў па Кахоўскай ГЭС, што прывяло да нерэгулюемага скіду вады з вадасховішча і падтаплення прыбярэжных раёнаў Херсонскай вобласці ўніз па цячэнні Дняпра. СК РФ узбудзіў крымінальную справу аб тэракце.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»