Грамадства

Ружы, фіялкі, гартэнзіі. «Мінскзялёнбуд» расказаў, якія кветкі высадзілі ў сталіцы вясной і летам


Фота з архіва

13 верасня, Мінск . У Мінску вясной і летам высаджаны ружы, фіялкі, гартэнзіі. У пачатку кастрычніка сталіцу ўпрыгожаць 7 тыс. скрынь з хрызантэмамі. Аб гэтым у прэс-цэнтры БЕЛТА расказала намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і ўтрыманні зялёнай гаспадаркі УП «Мінскзялёнбуд» Кацярына Кароткіна,

«Наша прадпрыемства абслугоўвае дзевяць адміністрацыйных раёнаў Мінска. З надыходам вясенняга перыяду ў бягучым годзе мы пачалі работы па пасадцы кустоў і дрэў. За вясну высадзілі амаль 20 тыс. дрэў і больш за 90 тыс. кустоў, з іх каля 15 тыс. кустовых руж. Ружоўнікі былі створаны ў Парку Перамогі, Лошыцкім парку, па праспекце Пераможцаў, а таксама ў Цэнтральным дзіцячым парку імя М.Горкага. Акрамя таго, мы рассаджвалі гартэнзіі. У бягучым годзе рабілі ўпор на блакітныя і ружовыя адценні суквеццяў», — расказала Кацярына Кароткіна. Паводле яе слоў, у канцы красавіка УП «Мінскзялёнбуд» высаджваў фіялкі. Гэта кветка даволі ўстойлівая да першых і нават апошніх замаразкаў.

«Пасля адыходу пагрозы замаразкаў мы высаджвалі аднагадовыя кветкі, у бягучым годзе іх было каля 1,5 млн штук. 14 тыс. скрынь з такімі раслінамі выстаўляліся на агароджы раздзяляльных палос магістральных вуліц Мінска. Цяпер вегетацыйны перыяд аднагадовых завяршаецца і кветкі страчваюць сваю дэкаратыўную функцыю. Таму праз тыдні два будзем выстаўляць каля 7 тыс. скрынь з хрызантэмамі розных колераў — жоўтымі, малінавымі, белымі», — адзначыла намеснік гендырэктара.

Яна дадала, што акрамя скрынь будуць выстаўляцца і іншыя малыя архітэктурныя формы, у прыватнасці карэты і кадкі. Акрамя таго, з’явяцца плоскасныя кветнікі з хрызантэмамі. Адзін з такіх важных кветнікаў знаходзіцца на ўваходзе ў Палац Незалежнасці. Таксама плануецца падсаджваць хрызантэмы ў скверы гасцініцы «Планета», на набярэжнай вадасховішча Дразды і ў Парку Перамогі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»