Пуцін: НАТА і Украіна адмаўляюцца ад перагавораў з Расіяй
Уладзімір Пуцін. Фота ТАСС
28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паўночнаатлантычны альянс і Украіна адмаўляюцца ад перагавораў з Расіяй. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на саміце Расія — Афрыка, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу, піша ТАСС.
«Усе супярэчнасці павінны вырашацца ў ходзе перагавораў, але праблема заключаецца ў тым, што з намі адмаўляюцца весці перагаворы. У аснове канфлікту — стварэнне пагроз бяспецы Расіі з боку ЗША і НАТА, а яны, яшчэ раз паўтару, адмаўляюцца ад перагавораў па пытаннях забеспячэння роўнай бяспекі для ўсіх, уключаючы Расію. Ды і сама Украіна, а дакладней сённяшні ўкраінскі рэжым, адмаўляецца ад перагавораў. Афіцыйна аб гэтым заявілі, і прэзідэнт Украіны прыняў адпаведны дэкрэт па гэтым пытанні, які забараняе весці перагаворы», — заявіў Уладзімір Пуцін.
Ён падкрэсліў, што неаднаразова заяўляў аб гатоўнасці Расіі да перагавораў, аднак Масква не можа навязваць іх. Уладзімір Пуцін таксама падзякаваў афрыканскім калегам за ўвагу да гэтай праблемы і дадаў, што «трэба весці дыялог і з тым бокам».-0-