У свеце
Пуцін і Кім Чэн Ын сустрэліся на касмадроме Усходні
Фота kremlin.ru
13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідар КНДР Кім Чэн Ын сустрэліся на касмадроме Усходні, паведамляе ТАСС.
У парадку дня сустрэчы — перагаворы і не толькі з удзелам дэлегацый. Чакаецца, што лідары пагавораць і сам-насам. Плануецца абмеркаваць двухбаковае супрацоўніцтва, у тым ліку гандлёва-эканамічнае і культурнае. У цэлым абмен думкамі абяцае быць насычаным.
Уладзімір Пуцін прыляцеў на касмадром з Прымор’я, дзе прымаў удзел ва Усходнім эканамічным форуме.-0-