У свеце

Пуцін: Афрыка становіцца новым цэнтрам сілы


Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палітычная і эканамічная роля Афрыкі «расце ў геаметрычнай прагрэсіі», кантынент становіцца новым цэнтрам сілы. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на пленарным пасяджэнні саміту Расія — Афрыка, піша ТАСС.

«На нашых вачах Афрыканскі кантынент становіцца новым цэнтрам сілы. Яго палітычная, ды і эканамічная роля расце ў геаметрычнай прагрэсіі. І з гэтай аб’ектыўнай рэальнасцю ўсім давядзецца лічыцца», — адзначыў расійкі лідар.

Уладзімір Пуцін таксама заявіў, што Расія выступае не за самаізаляцыю, а за супрацоўніцтва раўнапраўных дзяржаў. «Расію і Афрыку аб’ядноўвае прыроджанае імкненне адстойваць сапраўдны суверэнітэт, права на свой уласны, самабытны шлях развіцця ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і іншых сферах. Прычым такое імкненне да незалежнасці і суверэнітэту не азначае самаізаляцыю, а прадугледжвае адкрытасць, супрацоўніцтва свабодных дзяржаў і народаў, дзяржаў, роўных у сваіх правах», — сказаў ён.

Расія і краіны Афрыкі, паводле яго слоў, выступаюць супраць аднабаковых санкцый і «карных» абмежаванняў, якія наносяць урон краінам, якія праводзяць незалежны курс, і ствараюць стрымліваючыя развіццё эканамічныя праблемы ў сусветным маштабе.

Эпоха гегемоніі адной або некалькіх дзяржаў адыходзіць у мінулае, але не без супраціўлення з боку тых, хто прывык да ўласнай манаполіі ў сусветных справах. Пры гэтым прэзідэнт Расіі падкрэсліў, што некаторыя праявы каланіялізму не зжыты дагэтуль і па-ранейшаму практыкуюцца былымі метраполіямі, у прыватнасці ў эканамічнай, інфармацыйнай і гуманітарнай сферах», — канстатаваў Уладзімір Пуцін.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»