Палітыка

Пуцін аб выйгрышы Расіі ад уведзеных супраць яе санкцый: у нас з’яўляюцца дадатковыя кампетэнцыі


Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

15 верасня, Мінск . Расія з-за ўведзеных супраць яе санкцый выйграе, паколькі набывае дадатковыя кампетэнцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам,

Кіраўнік расійскай дзяржавы расказаў, што нядаўна пабываў на дзвюх буйнейшых будоўлях у галіне энергетыкі (звязаных з газам і газахіміяй). «Хачу сказаць наконт абмежаванняў, якія ў адносінах да нас уводзяцца. Еўрапейскія кампаніі адмовіліся пастаўляць абсталяванне і кампетэнцыі (відаць, разлічвалі, што ў нас не хапае). Мы аднавілі ўсе кампетэнцыі. Усе абсалютна, — канстатаваў ён. — Велізарныя, сусветнага маштабу, прадпрыемствы будуць уведзены ў бліжэйшы час».

Прэзідэнт падкрэсліў, што самі былыя еўрапейскія партнёры Расіі гавораць аб тым, што яны вымушаны былі згарнуць работу, хоць нясуць страты ў вялікіх маштабах. «Больш таго, у некаторых буйных высокатэхналагічных кампаніях даводзіцца скарачаць персанал на 50 працэнтаў, а тое і на 70 працэнтаў. А мы аднаўляем. У нас з’яўляюцца дадатковыя інжынерныя кампетэнцыі. Гэта вельмі добра, — звярнуў увагу Уладзімір Пуцін. — Выйгрыш у гэтым сэнсе відавочны». Паводле яго слоў, расійскаму боку, безумоўна, ёсць яшчэ над чым працаваць, асабліва ў галіне высокіх тэхналогій, і шмат у чым да гэтага падштурхнуў санкцыйны націск.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»