Прадстаўнікі сямі краін у Мінску абмеркавалі прымяненне Адзінай сістэмы радыёлакацыйнага апазнавання
Фота «Ваяр»
19 верасня, Мінск . У Цэнтральным доме афіцэраў прайшла каардынацыйная нарада па пытаннях арганізацыі прымянення Аадзінай сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі сямі краін: Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана і Арменіі.
На сустрэчы разгледзелі пытанні, якія датычацца праекта інструкцыі па баявым прымяненні сродку Адзінай сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання «Пароль» і яе мадэрнізаванага варыянта «Вартавы». Таксама на нарадзе ішла размова аб тэндэнцыях развіцця беспілотнай авіяцыі ваеннага прызначэння і сродкаў сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання, якія ўстанаўліваюцца на беспілотных лятальных апаратах.
Удзельнікі сустрэчы ўдзялілі ўвагу пытанням падрыхтоўкі аблётаў сродкаў радыёлакацыйнага апазнавання Адзінай сістэмы дзяржаўнага радыёлакацыйнага апазнавання ў нацыянальных узброеных сілах.
У канцы сустрэчы абмеркавалі пытанні ўдасканалення дзейнасці комплекснай групы прадстаўнікоў Сакратарыята Савета міністраў абароны дзяржаў — удзельніц СНД і ўзброеных сіл дзяржаў — удзельніц пагаднення ад 26 чэрвеня 1992 года.