Поклоннікаў шансона сабраў у Віцебску фінальны канцэрт «Славянскага базару»
18 ліпеня, Віцебск . Фінальны канцэртны праект XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сабраў у ноч на 18 ліпеня ў Летнім амфітэатры паклоннікаў шансона,
Гала-канцэрт «Шансон ТБ — усе зоркі» па традыцыі прайшоў з аншлагам, многія людзі з акрэдытацыяй глядзелі шоу, стоячы ў праходах. На сцэне артыстам акампанаваў эстрадна-сімфанічны аркестр Міхаіла Яніса.
У самым пачатку з-пад даху Летняга амфітэатра на гледачоў зляцелі сотні паветраных шароў рознай велічыні. Гасцей заклікалі разбіраць рэквізіт і не саромецца ім карыстацца ў час выступленняў. Разаграваць залу артыстам не спатрэбілася — з першых секунд публіка ахвотна падпявала любімыя кампазіцыі, вітаючы выканаўцаў флажкамі і шарамі.
Зорка шансона, спявак і кампазітар Ігар Слуцкі 17 ліпеня адзначыў на сцэне Летняга амфітэатра 56-годдзе. Радаснае «з днём нараджэння» ў яго адрас хорам агучылі больш за 6 тыс. гледачоў. Тым часам вядучыя адзначылі, што пяру кампазітара належыць шмат вядомых у жанры хітоў. І ён адзін з тых артыстаў, дзякуючы якім прадаўжае жыць шансон.
Кацярына Галіцына падарыла публіцы кампазіцыю з нулявых. «Спецыяльна для гэтага канцэрта аддадзім даніну нашаму агульнаму мінуламу», — сказала яна і выканала «Деньги тают». У канцы яе выступлення каля сцэны сабралася чарга з букетамі кветак.
Арсен Шахунц, выканаўшы адну кампазіцыю, запрасіў для дуэта свайго калегу і сябра Сасо Паўліяшвілі. У выніку ўвесь амфітэатр разам з імі спяваў «Загуляли пацаны».
Сасо Паўліяшвілі пажадаў гасцям, каб у іх сэрцах заўсёды была вясна. «Ніколі не забывайце, што ваш стары, сівы грузін любіць вас усім сэрцам і душой. І крыху рок-н-рола, добра?», — звярнуўся ён да залы, прадстаўляючы песню «В моем сердце весна».
У ноч на 18 ліпеня ў Летнім амфітэатры выступілі Сяргей Любавін, Варвара, Аляксандр Марцінкевіч і яго «Кабрыялет», Леанід Целяшоў, Віктар Рыбін і Наталля Сенчукова, Артур Рудэнка і іншыя зоркі шансона. Па традыцыі ў час канцэрта разыгралі калекцыйнае шампанскае.
Удзельніцы расійскай жаночай групы «Воровайки» падзяліліся, як іх гасцінна прыняў фестывальны Віцебск. «Вы ведаеце, гэта заўсёды так добра. Мы наогул вельмі любім Беларусь і заўсёды рады сюды прыязджаць. Тут выдатныя людзі, атмасфера, надвор’е і ежа, — пажартавалі салісткі. — Мы проста днём паспрабавалі бургер з дранікамі замест хлеба — гэта вельмі добра. Яшчэ любім халаднік, зельц і сала. Мы набралі вашай мясцовай цудоўнай каўбасы, заўсёды бяром яе з сабой». Спявачкі дадалі, што фестывальнае шоу заўсёды пакідае асаблівыя эмоцыі. «Здаецца, гледачы чакаюць сустрэчы з намі не менш, чым самі артысты. Гэта ўзаемны працэс, які і робіць канцэрт такім яркім і адчувальным», — сказалі дзяўчаты.
«Тыя, хто знаходзіцца ў зале, думаю, многае зрабілі, каб трапіць на гэты канцэрт і пранікнуцца артыстамі і жанрам. Выдатны склад калег, цудоўная падборка песень канцэрта, — адзначыў Яўген Грыгор’еў (Жэка), размаўляючы з журналістамі пасля выступлення. — Мне нават складана сказаць, які раз я на «Славянскім базары», разоў дзесяць ужо быў дакладна. Але кожны раз, як першы, таму што выходзіш на сцэну — хваляванне, а калі бачыш гледача, усё знікае. І застаецца толькі адчуванне шчасця, дабра, яднання, братэрства, і наогул тут выдатна. Люблю Віцебск і гэтыя канцэрты. І для мяне заўсёды вялікі гонар удзельнічаць у канцэртах у рамках фестывалю «Славянскі базар».
Жэка дапусціў, што на форуме мастацтваў, магчыма, самі шоу для артыстаў — далёка не ключавыя падзеі. «Можа, галоўнае менавіта тое, што вакол адбываецца. Таму што гэта артыстычная тусоўка, сябры, калегі, некаторых з іх я не бачыў, можа, і год, паўтара ці два. Гэта добрыя і цудоўныя сустрэчы за кулісамі. Гэта дарагога кашуте. І дзеля гэтага варта прыязджаць сюды».