Культура

Плач электрагітары, востры пульс ударных: «Рок-панарама» разгарачыла фестывальны Віцебск


Фота з архіва

18 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова . Адным з завяршальных мерапрыемстваў «Славянскага базару ў Віцебску» стала «Рок-панарама» з удзелам вядомых выканаўцаў,

Калі хтосьці думае, што рок — гэта пра боль і цяжкае жыццё, то ён, мякка кажучы, памыляецца. Выканаўцы гэтага жанру ствараюць песні пра любоў, дружбу, дапамогу блізкім і на многія іншыя вечныя тэмы. Проста музыка, пад якую яны гэта робяць, нагадвае рэнтген — пранізвае наскрозь і выяўляе самыя слабыя месцы. У самыя складаныя часы плач электрагітары прыводзіць думкі ў парадак, а сэрца пачынае біцца ў такт ударным. Рок умее лячыць душу, аднаўляць разарванае сэрца і даваць натхненне на сапраўдныя подзвігі.

Рок-канцэрт прайшоў у фестывальнай сталіцы ў фармаце опэн-эйр на пляцоўцы каля канцэртнай залы «Віцебск». Для фанатаў арганізавалі віктарыну на веданне творчасці лідара групы «Сэнсавыя галюцынацыі» Сяргея Бабунца, а самаму актыўнаму ўдзельніку ў якасці прыза дазволілі сфатаграфавацца з любімым артыстам. Аказалася, што Бабунец пачынаў сваю музычную кар’еру з вучобы на бас-гітары, яго група атрымала два «Залатыя грамафоны», а абяцанае сэлфі на сцэне дасталася чароўнай дзяўчыне Вользе.

Віцябчане і госці фестывальнага горада гучна падпявалі салісту групы «Агата Крысці» Вадзіму Самойлаву і атрымлівалі асалоду ад песень беларускага калектыву Skynet.

Жывы гук, драйв, адрэналін і адзіны рок-парыў зрабілі гэты цёплы ліпеньскі вечар у Віцебску яшчэ больш гарачым. Музыканты запалілі агонь у сэрцах слухачоў, каб ён грэў іх да наступнай палымянай сустрэчы.

Рокеры — самыя шчырыя людзі, гавораць фанаты. Напрыклад, саўнд-чэк у артыстаў пачаўся ў 9 раніцы, каб выступленне прайшло без затрымак. Яны простыя, спагадлівыя — звычайна так на такіх канцэртах гавораць вядучыя. Але чаго ў рокераў сапраўды не адняць, дык гэта шчырай любові і вернасці сваёй музыцы, свайму року.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»