Спорт

Першую дэлегацыю на ІІ Гульні краін СНД сустрэла Мінская вобласць


Фота з архіва

Навіны сюжэта

«II Гульні краін СНД»

У Мінспорту расказалі, хто будзе судзіць на ІІ Гульнях краін СНД

Спаборніцтвы па тайландскім боксе II Гульняў краін СНД стартуюць 9 жніўня ў Летнім амфітэатры Віцебска

31 ліпеня, Мінск . Каманда Рэспублікі Таджыкістан па вольнай барацьбе, якая прыме ўдзел у ІІ Гульнях краін СНД, сёння прыбыла ў Беларусь. Трэніравацца, выступаць і пражываць спартсмены будуць у Мінскай вобласці,

Дэлегацыю ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустрэлі начальнік упраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Яўген Булойчык і старшыня Беларускай федэрацыі барацьбы Алім Селімаў.

«Гэта першая дэлегацыя, якая прыехала ў Рэспубліку Беларусь на ІІ Гульні краін СНД. І нам прыемна адзначыць, што яе прымае менавіта Мінская вобласць. Сустрэлі спартсменаў дастойна, хоць рэйс і затрымаўся на гадзіну. Трэніравацца і пражываць спартсмены будуць у Салігорску, у прыватнасці размесцяцца ў гасцініцы «Палессе», — расказаў Яўген Булойчык.

Начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама таксама адзначыў, што да першых спаборніцтваў, якія пройдуць у Салігорску 5 жніўня, у барцоў будзе час для трэніровачнага працэсу. А 2 жніўня на Міншчыне будуць сустракаць спартсменаў з Туркменістана.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»