Эканоміка

Пархомчык: драйверам развіцця беларускай эканомікі з’яўляецца прамысловы сектар

15 верасня, Мінск . Драйверам развіцця беларускай эканомікі з’яўляецца прамысловы сектар. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык у час адкрыцця выстаўкі інавацыйных распрацовак і прамысловай прадукцыі ў Мінску да Дня народнага адзінства,

«З упэўненасцю хацеў бы канстатаваць факт, што апошнія некалькі гадоў драйверам развіцця нашай эканомікі з’яўляецца менавіта прамысловы сектар. За 8 месяцаў 2023 года тэмп росту склаў 107,9 працэнта. Гэта вельмі добры вынік з улікам усіх бягучых складанасцей і выклікаў з боку недружалюбных краін», — сказаў Пётр Пархомчык.

Ён адзначыў, што вынікі работы прамысловасці прадстаўлены на розных выстаўках. «У гэтым годзе мы прадэманстравалі свае дасягненні на выстаўцы «Беларусь інтэлектуальная»: каскад выставачных мерапрыемстваў прайшоў па ўсёй Беларусі. Мы вельмі гучна пра сябе заявілі на выстаўцы ІНАПРАМ у Екацярынбургу. Хутка будзем адзначаць прафесійнае свята нашых прамыслоўцаў, святкаванне адбудзецца ў Віцебску. Запрашаем яшчэ раз убачыць, што зрабілі нашы прамыслоўцы за апошнія гады. Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць што паказаць», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.

Што датычыцца выстаўкі ў Мінску, жыхары і госці сталіцы могуць убачыць лепшыя распрацоўкі ваенна-прамысловага комплексу Беларусі, распрацоўкі айчынных прадпрыемстваў цяжкай і лёгкай прамысловасці, электронікі. Смачныя навінкі прадставілі прадпрыемствы харчовай галіны. Акрамя таго, свае дасягненні і распрацоўкі дэманструюць вучоныя і вынаходцы Беларусі, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі.

На выстаўцы прадстаўлена мноства экспанатаў, у тым ліку буйнагабарытная тэхніка, макеты і прэзентацыі вядучых прадпрыемстваў Мінска.

Выстаўка будзе працаваць 15-17 верасня з 11.00 да 20.00 на Мінск-Арэне, уваход свабодны. Арганізатарам выступае Мінгарвыканкам.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»