Прэзідэнт

На заахвочванне адораных вучняў і студэнтаў накіравана больш як Br370 тыс. са спецфонду Прэзідэнта


Фота з архіва

Навіны сюжэта

«Маладзёжная палітыка Беларусі»

Сергяенка пра работу з моладдзю: галоўнае — чуць, дапамагаць, своечасова рэагаваць на ініцыятывы

Сіняўскі: у маладзёжную арганізацыю ратавальнікаў-пажарных уваходзяць 64 тыс. чалавек

27 ліпеня, Мінск . На заахвочванне адораных вучняў і студэнтаў, а таксама педагогаў, якія іх падрыхтавалі, накіравана больш як Br370 тыс. са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне савета фонду зацверджана распараджэннем кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Заахвочваннямі фонду адзначаны 52 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд, 32 педагагічныя і навуковыя работнікі. Акрамя таго, за асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці 187 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі назначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Прыняцце распараджэння кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываваных і адораных студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей і паспяховай вучобы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»