МЗС РФ паведаміла аб прадаўжэнні кантактаў з Турцыяй па пастаўках збожжа
Фота з архіва
27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія і Турцыя прадаўжаюць кантакты па збожжавай здзелцы і пастаўках прадуктаў харчавання «без перакосаў», якімі была характэрна рэалізацыя чарнаморскай ініцыятывы. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Вяршынін, паведамляе ТАСС.
«Па збожжавай здзелцы абмены з турэцкім бокам прадаўжаюцца. Абмяркоўваюцца магчымасці такіх крокаў, якія былі б накіраваны на забеспячэнне глабальнай харчовай бяспекі і паставак краінам, якія маюць патрэбу, без перакосаў», — звярнуў увагу намеснік кіраўніка МЗС РФ.
На яго думку, грамадзянскія перавозкі ў Чорным моры малаверагодныя без гарантый бяспекі ў рамках чарнаморскай збожжавай ініцыятывы. Сяргей Вяршынін таксама адзначыў, што выкарыстанне гуманітарнага марскога калідора для тэрарыстычных мэт і дзеянняў, якія ўчыняў кіеўскі рэжым, недапушчальна.
Як адзначыў Сяргей Вяршынін, генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш пацвердзіў прыхільнасць да выканання мемарандума з РФ. «Для нас важна, што генеральны сакратар ААН пацвердзіў прыхільнасць да выканання мемарандума з РФ. Мы намаганні аанаўскай каманды цэнім, але адначасова паўтараем, што патрэбны канкрэтныя вынікі. І гэтым мы будзем кіравацца. Пакуль такіх вынікаў няма», — заявіў дыпламат пасля сустрэчы з Гутэрышам у Рыме на палях саміту ААН па харчовых сістэмах.
Намеснік міністра паведаміў, што на сустрэчы з Гутэрышам абмяркоўвалася чарнаморская ініцыятыва, і ён данёс у разгорнутым выглядзе расійскія ацэнкі рэалізацыі дасягнутых год таму ў Стамбуле дамоўленасцей. «Трансфармацыя таго, што было задумана, у звычайнае камерцыйнае прадпрыемства, не магла нас задавольваць, тым больш пад прыкрыццём высакародных мэт і размоў аб дапамозе бедным краінам у барацьбе з голадам», — сказаў ён.
Другая частка пакета стамбульскіх пагадненняў — мемарандум Расіі і ААН — нягледзячы на ўсе намаганні, аказаўся па сутнасці не выкананы. Бар’еры захоўваюцца на шляху сельскагаспадарчага экспарту з Расіі на сусветны рынак. Гэта датычыцца і экспарту ўгнаенняў, які не менш важны для краін Афрыкі.-0-