Мужчынская каманда «МІНСК» выйграла 3-і этап чэмпіянату Беларусі па баскетболе 3х3
31 ліпеня, Мінск . У Мінску вызначыліся пераможцы і прызёры трэцяга этапу турніраў Palova-2023 па баскетболе 3х3,
У спаборніцтвах мужчынскага чэмпіянату выйгралі прадстаўнікі БК «Мінск» Сяргей Вабішчэвіч, Максім Каратцоў, Ян Марынін і Максім Сазонаў. На другой пазіцыі «Беларусь-Свіцязь», трэцяе месца заняла «Беларусь-Няміга». У жаночым турніры перамагла «Беларусь-Дзвіна», за якую гулялі Алена Цітавец, Паліна Дамянюк, Ксенія Шэпель і Карына Курстак. Серабро заваявалі спартсменкі каманды «Беларусь-Прынёманне», трэцяе месца заняў квартэт «Беларусь-Нарач». У спаборніцтвах інвалідаў-калясачнікаў «Мабільны баскетбол» выйгралі прадстаўнікі Мінскага рэабілітацыйна-спартыўнага клуба інвалідаў Арцём Ярмак, Ігар Казлоўскі, Максім Яроцкі.
Узнагароды лаўрэатам спаборніцтваў уручылі алімпійская чэмпіёнка Ірына Сумнікава, намеснік старшыні Беларускай федэрацыі баскетбола Анатоль Якубенка, начальнік упраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Максім Варапай. Арганізатарамі турніраў з’яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкам, мінскі Палац спорту, Беларуская федэрацыя баскетбола і ТАА «Спорт-Фармат».