Інфаграфіка
Металургічная вытворчасць у Беларусі
Металургічная галіна адыгрывае адну з ключавых роляў у развіцці эканомікі Беларусі.
Прадукцыя металургічнай вытворчасці рэспублікі пастаўляецца ў 99 краін.
У 2022 годзе металургічную вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў* ажыццяўлялі 1779 арганізацый.
Структура аб’ёму вытворчасці:
— металы і ліццё — 48,9%,
— будаўнічыя металаканструкцыі — 25,7%,
— іншыя вырабы з металаў — 25,4%.
У галіне працуюць 57,8 тыс. чалавек, з іх:
— мужчыны — 81,5%,
— жанчыны — 18,5%.
Сярэдні ўзрост работнікаў — 41 год.
30,8% работнікаў галіны маюць вышэйшую адукацыю.
*Акрамя машын і абсталявання.