Эканоміка

МАРГ расказаў, ці будуць зноў карэкціраваць сістэму рэгулявання цэн


Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск . Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава адказала журналістам, ці будуць зноў карэкціраваць сістэму рэгулявання цэн,

Пастановай урада нумар 713 у мінулым годзе была ўведзена новая сістэма рэгулявання цэн. З таго часу дакумент карэкціраваўся тройчы з улікам правапрымяняльнай практыкі. Пры МАРГ створана экспертная рабочая група па ўзаемадзеянні ў рамках рэалізацыі гэтай пастановы. «Яна збіраецца вельмі часта, нават некалькі разоў у тыдзень. Туды ўваходзіць і бізнес. На асаблівым кантролі менавіта фінансавыя вынікі арганізацый гандлю. Адзначу, што пастанова жывая і рухомая, ужо неаднаразова карэкціравалася. Цяпер вельмі актыўна абмяркоўваюцца вынікі трэцяй карэкціроўкі пастановы. Цалкам магчыма, калі будуць зроблены высновы, што недзе сітуацыя для гандлёвых арганізацый пагоршылася, то ў пастанову зноў будуць уносіцца змяненні», — сказала Наталля Мельнікава.

У краіне праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы па пытаннях выканання заканадаўства аб цэнаўтварэнні. «У суб’ектаў гандлю ёсць парушэнні, але яны не маюць масавага характару. Кантрольныя мерапрыемствы праводзяцца на пастаяннай аснове, і суб’екты гандлю добра разумеюць, што накручванне цэн на тавары прывядзе да штрафных санкцый», — падкрэсліла прадстаўнік МАРГ.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»