Грамадства

Марафон па скандынаўскай хадзьбе, баль і танцавальны фэст пройдуць у Беларусі да Дня пажылых людзей


Фота з архіва

19 верасня, Мінск . Беларусь 1 кастрычніка адзначыць Дзень пажылых людзей, мерапрыемствы да якога будуць праводзіцца ў краіне з другой палавіны верасня да канца кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

28 верасня па ўсёй краіне пройдзе II Рэспубліканскі марафон скандынаўскай хадзьбы, які збярэ на сцяжыне здароўя пажылых аматараў актыўнага адпачынку. Масавы старт марафону дадуць у Баранавіцкім раёне. У мінулым годзе ў мерапрыемстве па ўсёй краіне прынялі ўдзел каля 2 тыс. чалавек, а адкрываўся марафон у Салігорску.

29 верасня на тэрыторыі гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» пройдзе абласны баль для грамадзян пажылога ўзросту, а 30 верасня ў Мінску адбудзецца танцавальны фэст «На крылах танца».

Таксама 1 кастрычніка пажылыя аматары спорту змогуць прыняць удзел у адкрытых рэспубліканскіх спартыўна-масавых спаборніцтвах «Актыўнае даўгалецце — 2023» і наведаць міжпакаленчыя дыялогавыя пляцоўкі, дні адкрытых дзвярэй у розных установах, узнагароджванні пажылых валанцёраў, ветэранаў войнаў, працы і Узброеных Сіл.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»