Лукашэнку прэзентавалі беларускія цукеркі па кітайскім рэцэпце
27 ліпеня, Мінск . Віцэ-прэм’ер Леанід Заяц прыйшоў на даклад да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з беларускімі цукеркамі па кітайскім рэцэпце,
Нядаўна ў ходзе адной з рабочых паездак кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на папулярны ў Кітаі прадукт — цукеркі з прасаванага сухога малака. Гэтай сыравіны ў Беларусі дастаткова, і Прэзідэнт прапанаваў арганізаваць такую вытворчасць і ў сябе. Чыноўнікі хутка адрэагавалі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі, і ўжо выпушчана невялікая пробная партыя.
«Табе цукеркі даручалася зрабіць. Зрабіў ты іх ці не? Каб людзі разумелі, што ў нас сухога малака абястлушчанага — мора. А ў Кітаі мы падгледзелі іх тэхналогіі вытворчасці розных кандытарскіх вырабаў, у дадзеным выпадку цукерак. Наогул без цукру з сухога малака. Можна дабаўляць туды якія-небудзь раслінныя дабаўкі. Асабліва для дзяцей, — пацікавіўся кіраўнік дзяржавы на сустрэчы. — Шчыра кажучы, калі Мікалай прывёз мне іх з Кітая, я пакаштаваў сам. Вядома, гэта не для мяне. Але дзеці, маленькія дзеці з вялікім задавальненнем спажываюць гэты ласунак. Чаму мы не можам рабіць гэта і прадаваць? І, галоўнае, сваіх людзей забяспечыць».
«У адпаведнасці з вашым даручэннем нашы спецыялісты адрэагавалі», — сказаў Леанід Заяц, прадстаўляючы Прэзідэнту ўжо расфасаваны гатовы прадукт.
«Ты «на калене» пакуль зрабіў?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.
Як далажыў Леанід Заяц, пад вытворчасць пробнай партыі пакуль задзейнічалі лінію на заводзе медпрэпаратаў: «Тут у саставе сухое малако. Некаторыя ёсць — дзіцячае харчаванне да 40 працэнтаў даходзіць. Сухое натуральнае малако, сыроватка. Розны састаў. Але вельмі прыемныя на смак, і для спажыўца даволі нядрэнны прадукт».
«Трэба пакаштаваць. Дарослыя людзі, асабліва для дзяцей. Гэта вельмі важна, што мы тут расліннага паходжання можам (выкарыстоўваць. — Заўвага ) дабаўкі», — адзначыў Прэзідэнт.
«Так, тут вось парэчка дабаўлена. Тут аскарбінавая кіслата дабаўлена. Дзве такія таблетачкі на кубак цёплай вады — як малако. Прыемна спажываць. Салодзенькія», — сказаў віцэ-прэм’ер.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ў такіх натуральных цукерак можа быць і добры экспартны патэнцыял: «Бачыш, кітайцы малайцы. Яны ўхапіліся за гэта. І яны запаланілі — паўтара мільярда чалавек — свой рынак вось такім ласункам. Мы можам і ў Кітай пастаўляць».
«Думаю, гэта пойдзе нават на Афрыку», — адзначыў Леанід Заяц.
«Ну хоць куды — Афрыку, Кітай. Мы ж працуем з імі», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Што датычыцца тэхналогіі вытворчасці, то складанасці ніякай няма, запэўніў віцэ-прэм’ер. Адзінае, неабходна лінію апрабаваць.
«Можа, і дзве трэба лініі», — выказаў меркаванне кіраўнік дзяржавы.
«І фасоўку добрую зрабіць, каб упакоўваць можна было ў адпаведную тару. І ўсё пойдзе», — прадоўжыў думку Леанід Заяц.
«Значыць, гэта вырашанае пытанне», — падвёў вынік абмеркаванню Аляксандр Лукашэнка.
«Так», — упэўнена адказаў віцэ-прэм’ер.
«Трэба, каб пакаштавалі дзеці, дарослыя. Трэба зрабіць дастатковую колькасць і апрабаваць», — рэзюмаваў беларускі лідар.