Прэзідэнт

Лукашэнка з верталёта праінспектаваў ход уборачнай у трох абласцях


Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю, 30 ліпеня, праінспектаваў ход уборачнай кампаніі ў краіне, .

Свой нядзельны дзень кіраўнік дзяржавы правёў у верталёце. З вышыні Прэзідэнт ацаніў уборку ўраджаю ў Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.

У чацвер, прымаючы з дакладам віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што наступны тыдзень будзе прысвечаны сельскай гаспадарцы. Прычым правядзе яго кіраўнік дзяржавы на захадзе Беларусі.

«У бліжэйшы час я пастараюся пабыць (у рэгіёнах. — Заўвага ). У мяне ў плане захад паглядзець. Якраз зона тваёй адказнасці — Гродзенская вобласць. Паглядзім, магчыма, Брэсцкую вобласць. Цэлы комплекс работ Міністэрства сельскай гаспадаркі», — сказаў Прэзідэнт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»