Прэзідэнт

Лукашэнка: у Беларусі вельмі высока цэняць дружалюбныя адносіны з Кубай


Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кубы Мігеля Марыа Дыяс-Канеля Бермудэса і народ гэтай краіны з Днём нацыянальнага паўстання — 70-й гадавінай штурму казарм Манкада атрадамі рэвалюцыянераў на чале з Фідэлем і Раулем Кастра. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Гераічныя пратэсты кубінскіх патрыётаў з часам ператварыліся ў маштабны вызваленчы рух, які раз і назаўсёды змяніў ход сусветнай гісторыі», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі вельмі высока цэняць дружалюбныя адносіны з Кубай — надзейным саюзнікам і паслядоўным партнёрам у Лацінскай Амерыцы.

«Агульнасць поглядаў на найбольш актуальныя пытанні сучаснай палітыкі, канструктыўная работа на шматбаковых пляцоўках, узаемная зацікаўленасць у нарошчванні гандлёвых сувязей і рэалізацыі буйных эканамічных праектаў — усё гэта служыць надзейнай асновай для далейшага дынамічнага развіцця супрацоўніцтва», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мігелю Марыа Дыяс-Канелю Бермудэсу моцнага здароўя і невычэрпнага запасу сіл для ажыццяўлення ўсіх задум, а брацкаму кубінскаму народу — шчасця і дабрабыту.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»