Прэзідэнт

Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах


Фота з архіва

28 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ва Узброеных Сілах. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 28 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк назначаны начальнікам галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намеснікам начальніка Генеральнага штаба УС. Генерал-маёр Руслан Касыгін, які займаў гэту пасаду, звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Замест Уладзіміра Купрыянюка начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання УС назначаны палкоўнік Аляксандр Лаўрэнаў.

Кадравыя змяненні праведзены і ў кіраўніцтве галоўнай ваеннай інспекцыі УС. Яе начальнікам назначаны генерал-маёр Андрэй Гарбаценка, які да гэтага часу кіраваў Мінскім сувораўскім ваенным вучылішчам. Генерал-маёр Іван Багуслаўскі, які раней займаў пасаду начальніка інспекцыі, звольнены ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

На пасаду начальніка Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча замест Андрэя Гарбаценкі назначаны палкоўнік Дзмітрый Кучук.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»