«Людзям наабяцалі, і людзі паверылі». Паляк расказаў, чаму Польшча стала калоніяй Захаду і куды ідзе прыбытак
Фота Unsplash
14 верасня, Мінск . У праекце «Сумленны расказ» на YouTube-канале БЕЛТА польскі палітолаг Даніэль Мікусек выказаў меркаванне, чаму Польшча стала калоніяй Захаду і наступствах для краіны.
«Каб зразумець, што такое польскі каланіялізм, чаму Польшча з’яўляецца калоніяй і якія наступствы гэта мае, нам трэба вярнуцца крыху назад у часе. 1989 год. Палякі ўчынілі мяцеж пры падтрымцы «Салідарнасці», фінансуемай ЦРУ, і заявілі, што мы не хочам сацыялізму, супрацоўніцтва з Савецкім Саюзам, не хочам Варшаўскага дагавора, мы хочам капіталізму, хочам Захаду, хочам заходняга раю. Людзям шмат наабяцалі, і людзі паверылі», — адзначыў Даніэль Мікусек.
Палітолаг дадаў: «Людзі, якія тады падбухторвалі на мяцеж, сёння знаходзяцца на чале ўлады, гэта яны абяцалі тое, што выканаць было немагчыма. У 1990 годзе, калі прыйшла новая ўлада, ліквідавалі некалькі тысяч польскіх заводаў, гэта былі дзяржаўныя заводы, акцыянерныя прадпрыемствы. Яны сталі не патрэбны, а на самай справе такім чынам вызвалялася месца для заходняга капіталу, якому Польшча была цікава».
Даніэль Мікусек таксама звярнуў увагу на польскую сельскую гаспадарку. У мінулым годзе польскі фермер, напрыклад, прадаваў трыцікале заходнім манапалістам па адной цане. «У гэтым годзе, нягледзячы на вялізную інфляцыю, рэзкае павелічэнне затрат, заходнія карпарацыі вырашылі знізіць цану за тону прыкладна напалавіну. Ці значыць гэта, што цана на хлеб у Польшчы знізілася, не, яна наадварот вырасла на дзясятак-другі працэнтаў. Куды ідуць прыбыткі, дакладна не для ўрада Маравецкага, ён марыянетка ў руках заходняга капіталу і рэалізуе яго мэты. Даходы пойдуць тым, хто стварыў сённяшнюю Польшчу: у Вашынгтон, Берлін, Парыж, Лондан і Ватыкан, які сочыць за тым, каб палякі, не дай бог, не думалі, што яны дрэнна жывуць», — рэзюмаваў палітолаг.