Культура

Літаратар з Расіі: наша дзейнасць накіравана на дасягненне міру і згоды паміж народамі


Фота з архіва

7 верасня, Гомель . Дзейнасць паэтаў, празаікаў накіравана на дасягненне міру, любові, згоды паміж народамі. Перакананасць у гэтым выказаў член праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі, старшыня праўлення Калужскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі, генеральны каардынатар сусветнага паэтычнага руху «Свет без сцен» у Расіі і краінах Азіі Вадзім Цярохін на прэс-канферэнцыі з нагоды Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», што стартуе ў Гомельскай вобласці,

Гаворачы аб літаратурнай творчасці ў сучасным свеце, Вадзім Цярохін падкрэсліў: паэтычны рух мае вельмі шырокі маштаб. «Паэзія аб’ядноўвае людзей. Мы паставілі сабе даволі складаную задачу — каб адрозненні (у культуры, палітычных поглядах і г.д.) не раз’ядноўвалі, а дапаўнялі адзін аднаго. І мы думаем: тое, што немагчыма (зрабіць. — Заўвага БЕЛТА) палітыкам, магчыма паэтам і празаікам. Уся наша дзейнасць накіравана менавіта на дасягненне міру, любові, згоды паміж народамі», — сказаў ён.

Генеральны каардынатар расказаў, што сусветны паэтычны рух «Свет без сцен» аб’ядноўвае буйнейшыя фестывалі свету. «І я спадзяюся, што беларускі фестываль «Славянскія літаратурныя дажынкі» стане часткай нашага руху. Ён ужо ўліўся ў нашу работу, і ўжо ёсць пэўныя вынікі. Напрыклад, у мінулым годзе выдалі анталогію на рускай і беларускай мовах «Зямля — наш агульны дом». У яе ўключаны (творы аўтараў. — Заўвага БЕЛТА) 25 краін», — адзначыў Вадзім Цярохін.

Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі» праходзіць у Гомельскай вобласці ўжо 18-ы раз. У бягучым годзе ён аб’яднаў аўтараў з Беларусі і Расіі. У праграме — творчыя вечары і сустрэчы, прэзентацыі выданняў, майстар-класы, чытацкія канферэнцыі, форумы, фестывалі, ушаноўванне лаўрэатаў конкурсаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»