Грамадства

Лебедзеў: супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю — адзін з прыярытэтаў для краін СНД


Сяргей Лебедзеў. Фота з архіва

15 верасня, Мінск . У Туркестане праходзіць чарговае пасяджэнне Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Удзел у ім прымаюць дэлегацыі з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, а таксама прадстаўнікі Выканкама СНД, Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў і Антытэрарыстычнага цэнтра СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканаўчага камітэта СНД.

Прывітанне ўдзельнікам сустрэчы накіраваў генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. У ім, у прыватнасці, адзначаецца, што на фоне глабальнага геапалітычнага процістаяння і беспрэцэдэнтнага эканамічнага націску, нарастання выклікаў і пагроз бяспецы супрацоўніцтва па пытаннях барацьбы са злачыннасцю аб’ектыўна застаецца ў ліку салідарных інтарэсаў краін Садружнасі і першачарговых задач.

«Важнейшы фармат узаемадзеяння ў гэтым напрамку рэалізуе ваш савет, які стаў сувязным і каардынуючым звяном у процідзеянні транснацыянальнай злачыннасці і з’яўляецца адным з найбольш актыўных і эфектыўных органаў галіновага супрацоўніцтва. Дзякуючы вашай плённай і дынамічнай дзейнасці мы сёння паспяхова процістаім сучасным пагрозам, абараняючы жыццё і здароўе нашых грамадзян, інтарэсы дзяржаў ад усялякіх злачынных праяў», — падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Ён даў высокую ацэнку праведзенай рабоце па фарміраванні і развіцці міжнародна-прававой базы супрацоўніцтва, нарошчванні рэзультатыўнасці сумесных аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, падрыхтоўцы кадраў і абмене прафесійным вопытам, удасканаленні інфармацыйна-аналітычнай і навуковай дзейнасці.

Генеральны сакратар СНД асабліва адзначыў уклад Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц СНД у забеспячэнне эфектыўнага міждзяржаўнага супрацоўніцтва органаў унутраных спраў.

«Хацеў бы выказаць удзячнасць членам савета і БКБАЗ за актыўны і дзейны ўдзел у рэалізацыі мэтавых праграм супрацоўніцтва ў праваахоўнай сферы, якасную падрыхтоўку праекта Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на чарговы сярэднетэрміновы перыяд, якую плануецца разгледзець на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 13 кастрычніка бягучага года», — дадаў Сяргей Лебедзеў.

Ён звярнуў увагу, што сучасныя шматпланавыя выклікі і пагрозы здольны істотна дэстабілізаваць бяспеку на прасторы Садружнасці. У сувязі з гэтым Генеральны сакратар СНД заклікаў і ў далейшым развіваць узгодненыя падыходы па процідзеянні крымінальным праявам, нарошчваць агульныя намаганні і патэнцыял у барацьбе з транснацыянальнай злачыннасцю, уключаючы незаконны абарот зброі, наркатычных сродкаў, карупцыю, легалізацыю (адмыванне) злачынных даходаў, гандаль людзьмі і незаконную міграцыю, злачынствы ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

«Несумненна, сённяшняе пасяджэнне стане важным крокам на шляху ўдасканалення супрацоўніцтва міністэрстваў унутраных спраў краін СНД, а прынятыя рашэнні ўнясуць практычны ўклад у справу далейшага ўмацавання нашай агульнай сістэмы ўзаемадзеяння ў сферы бяспекі», — выказаў перакананасць Сяргей Лебедзеў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»