Грамадства

Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 15 верасня


Фота з архіва

14 верасня, Мінск . Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 15 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай па ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень надвор’е будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў, а па ўсходняй палове — плюс 13-15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 16-22 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»