Качанава: Мінскі домабудаўнічы камбінат павінен працаваць эфектыўна
31 ліпеня, Мінск . Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат»,
«Амаль 600 працуючых на гэтым прадпрыемстве, і нам важна, каб яно працавала эфектыўна з улікам таго, што трэба будаваць жыллё, выконваць даведзеныя заданні па будаўніцтве», — сказала Наталля Качанава.
Паводле яе слоў, праца будаўнікоў цяжкая. «Я вельмі перажываю за будаўнічую галіну. Гэта цяжкая праца. І, калі мы не захаваем калектыў і прадпрыемства, то ў нас няма будучыні», — адзначыла спікер.
«Будаўнічую галіну мы абавязаны захаваць. Пра гэта гаварыў Прэзідэнт нашай краіны, — дапоўніла Наталля Качанава. — Сёння без будаўнікоў не абыдзецца ніхто і ніколі. Гэта тыя людзі, якія ўносяць важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. А куды без будаўнікоў? Гэта і мадэрнізацыя аб’ектаў, і будаўніцтва новых аб’ектаў, жылля. Нам нельга будаўнічую галіну загубіць».