Грамадства

Хрэнін: БПЛА прыняты на ўзбраенне ва ўсіх родах войскаў


Беспілотны авіяцыйны комплекс «Бусел МКР». Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск . Міністр абароны Віктар Хрэнін павіншаваў ваеннаслужачых, ветэранаў і грамадзянскі персанал упраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл з 15-годдзем з дня ўтварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

«31 ліпеня спаўняецца 15 гадоў з дня ўтварэння ўпраўлення прымянення і развіцця беспілотных авіяцыйных комплексаў Узброеных Сіл. Упраўленне па праву лічыцца роданачальнікам беспілотнай авіяцыі, якая стала неад’емнай часткай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. За паўтара дзесяцігоддзя карпатлівай работы ўпраўлення была створана неабходная нарматыўна-прававая і тэхнічнай база, выбудавана эфектыўная структура беспілотнай авіяцыі, арганізавана падрыхтоўка адпаведных спецыялістаў для Узброеных Сіл», — адзначыў Віктар Хрэнін.

Цеснае ўзаемадзеянне з прадпрыемствамі і арганізацыямі абароннага сектара эканомікі дае магчымасць мець на ўзбраенні самыя сучасныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы, падкрэсліў міністр. «Без падраздзяленняў БАК сёня не абыходзіцца ні адно значнае мерапрыемства аператыўнай і баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл, а беспілотныя лятальныя апараты прыняты на ўзбраенне ва ўсіх родах і відах войскаў», — дадаў ён.

Віктар Хрэнін пажадаў усім добрага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у службе і працы на карысць Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»