Палітыка

Геваргян пра сустрэчу Пуціна і Кім Чэн Ына: няпэўнасць гэтых перагавораў нервуе Захад


Фота прэс-службы прэзідэнта РФ

15 верасня, Мінск . Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Кім Чэн Ына ў Расіі нервуе Захад у першую чаргу нявызначанасцю тэм, якія абмяркоўваліся лідарамі Расіі і Паўночнай Карэі. Такі пункт гледжання ў праекце «У тэме» на YouTube-канале агучыла расійскі палітолаг і ўсходазнавец Карынэ Геваргян.

«Візіт лідара КНДР у Расію трэба разглядаць у кантэксце апошніх падзей. Напрыклад, саміту БРІКС у Іаганесбургу або саміту G20 у Нью-Дэлі. У мяне складваецца ўражанне, што расійскае кіраўніцтва (я нават сказала б, кіраўніцтва Саюзнай дзяржавы) выкарыстоўвае метад стратэгічнай няпэўнасці, нервуючы Захад. Пра сапраўдныя маштабы супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй мы не даведаемся, гэта абмяркоўвалася за закрытымі дзвярамі», — сказала Карынэ Геваргян.

Палітолаг падкрэсліла, што менавіта адсутнасць канкрэтыкі нервуе Захад. «Гэта як з БРІКС. Яны не разумеюць фармат арганізацыі, ён для іх размыты. Гэта не інстытут і не блок. І гэта таксама выклікае асаблівую нервовасць у цэнтрах прыняцця рашэнняў на Захадзе. Яны вымушаны спяшацца. У іх мала часу, і яны хочуць нейкай пэўнасці», — лічыць яна.

Карынэ Геваргян, дадала, што гэта сустрэча цікавая і з таго пункту гледжання, што Захад супрацоўнічае з Паўднёвай Карэяй. «Калі спатрэбілася серыйная вытворчасць сур’ёзных узбраенняў для Захаду, гэта пачалі нарошчваць у Паўднёвай Карэі. І сустрэча Пуціна і Кім Чэн Ына — вельмі цікавы сігнал у тым ліку Паўднёвай Карэі. Частку паліва для сваіх атамных станцый Паўднёвая Карэя атрымлівае ад Расіі. Менавіта ў Расіі знаходзяцца заводы па абагачэнні ўрану», — звярнула ўвагу палітолаг.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»