Спорт

Дзяржтрэнер нацкаманды па валейболе расказала аб падрыхтоўцы да ІІ Гульняў краін СНД


Вольга Мароз

Навіны сюжэта

«II Гульні краін СНД»

Медыяцэнтр II Гульняў краін СНД адкрыецца на базе БДУФК. Мінспорту пра ўмовы работы журналістаў

Новікаў аб гатоўнасці Магілёва да ІІ Гульняў краін СНД: з нецярпеннем чакаем удзельнікаў і гасцей

27 ліпеня, Мінск . Валейбол як від спорту ўпершыню будзе прадстаўлены на Гульнях краін СНД. Аб гэтым паведаміла ў праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» дзяржаўны трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па валейболе Вольга Мароз.

«Што датычыцца наогул валейбола, то як валейбол, так і пляжны валейбол удзельнічаюць у такім маштабным праекце краіны ўпершыню. Таму для нас такі гонар, і, напэўна, двайное хваляванне правесці ўсё на дастойным узроўні», — сказала Вольга Мароз.

Паводле яе слоў, цяпер нацыянальная каманда ўзмоцнена рыхтуецца. «Мы стараемся, рыхтуемся. Таму спадзяюся, што мы не падвядзём нікога і пакажам дастойны вынік, — адзначыла трэнер. — Я маю на ўвазе: не падвядзём нават у плане падрыхтоўкі. Таму што для нас гэта двайная, трайная адказнасць. Паўтаруся: у такім маштабе мы ніколі не рыхтаваліся і не працавалі менавіта сумесна з усімі відамі спорту».

ІІ Гульні краін СНД пройдуць з 4 па 14 жніўня ў 11 гарадах Беларусі па 20 відах спорту, урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця спаборніцтваў плануецца правесці 5 і 13 жніўня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»