Інфаграфіка

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — дзяржаўнае свята, устаноўленае 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года.

Асноўныя мерапрыемствы 3 ліпеня ў Мінску:

10.00 — урачыстая цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі.

10.00 — 17.00 — ваенна-тэматычныя пляцоўкі Мінабароны Беларусі (паркі Перамогі, 60-годдзя Кастрычніка, імя Паўлава, Курасоўшчына, экстрэмальных відаў спорту; сквер Мулявіна, пляцоўкі каля Нацыянальнай бібліятэкі і «Чыжоўка-Арэны», гарадскі палац культуры, Курган Славы).

12.00 — 23.00 — святочны канцэрт «Славім імя тваё — Беларусь» (пляцоўка ля Палаца спорту*).

21.00 — 00.00 — гала-канцэрт «Формула міру» і акцыя «Спяём гімн разам» (стэла «Мінск — горад-герой»).

Святочны феерверк у Мінску будзе ў 23.00 у шасці кропках:

— парк Перамогі,

— парк імя М.Паўлава,

— парк імя Я.Купалы,

— набярэжная ў Драздах,

— пляцоўка ля «Чыжоўка-Арэны»,

— пляцоўка ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці, пройдуць ва ўсіх раёнах горада.

*Канцэрты і святочныя кірмашы ля Палаца спорту пройдуць з 1 па 3 ліпеня.

Крыніца: Мінгарвыканкам, Мінабароны Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»