Грамадства

«Добры калектыў і канкурэнтаздольная прадукцыя». Качанава аб Мінскім домабудаўнічым камбінаце


Наталля Качанава

31 ліпеня, Мінск . Трэба захаваць ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат» і яго калектыў, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава па выніках сустрэчы з працоўным калектывам прадпрыемства,

«Я вельмі добра ведаю галіну будаўніцтва, ведаю, як функцыянуюць такія камбінаты. Хоць на гэтым канкрэтна прадпрыемстве я яшчэ не была. Вельмі добра памятаю той перыяд, калі была сур’ёзная падтрымка з боку Прэзідэнта нашай краіны. Таму што гэтыя прадпрыемствы мадэрнізаваліся, — сказала Наталля Качанава. — Сёння я сустрэлася з калектывам. Я ўбачыла добры, працаздольны калектыў, які бачыць перспектыву далейшага развіцця свайго прадпрыемства. Я ўбачыла якасную канкурэнтаздольную прадукцыю».

Паводле слоў спікера, такую прадукцыю не выпускае ніводны домабудаўнічы камбінат у нашай краіне. «Калі выпускаецца не асобна ўзятая панэль, а поўнасцю пакой — толькі ўстанаўлівай перагародкі, і ён гатовы да мантажу. Гэта, адпаведна, хуткія тэмпы мантажу такога дома і па цане канкурэнтаздольныя, — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі. — Вядома, трэба зрабіць усё, каб у гэтага прадпрыемства былі аб’ёмы, даць яму шанц выйсці на бясстратную работу. Пакуль мы бачым, што тут ёсць эканамічныя праблемы. Мы абавязкова абмяркуем гэту сітуацыю з горадам, і, думаю, што будуць знойдзены такія рашэнні, якія будуць на карысць гэтага прадпрыемства. З майго боку я зраблю ўсё для таго, каб захаваць гэты калектыў і прадпрыемства».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»