Палітыка

Дэпутат: еўрапейскія палітыкі спрабуюць на доўгія гады зацягнуць пятлю вайны ў рэгіёне


Фота з архіва

25 ліпеня, Мінск . Еўрапейскія палітыкі спрабуюць на доўгія гады зацягнуць пятлю вайны ў рэгіёне, заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Хлабукін.

«Прэзідэнт Расіі на аператыўнай нарадзе з пастаяннымі членамі Савета бяспекі РФ выразна папярэдзіў гарачыя польскія галовы, што калі на тэрыторыю Беларусі ступіць нага замежнага салдата, адказ Саюзнай дзяржавы будзе зніўчальным. Бо гэта ў рамках Саюзнай дзяржавы будзе азначаць агрэсію ў адносінах да Расіі. Ну, а калі польскія войскі з’явяцца на тэрыторыі Заходняй Украіны, то яны там і застануцца, бо наёмнікам літасці не будзе», — сказаў Ігар Хлабукін.

Недружалюбны характар з суседзямі стаў нормай жыцця для кіруючых польскіх палітыкаў, лічыць дэпутат. «Сёння яны не проста дэкларуюць намеры, яны ўжо актыўна дзейнічаюць у недружалюбнай плоскасці, спыняючы ўсялякія спробы і намёкі на мірнае ўрэгуляванне абстаноўкі як ва Украіне, так і ў рэгіёне ў цэлым. Польшча пад парасонам ЗША і НАТА ўмешваецца непасрэдна ў дзяржаўнае кіраванне і ваенную арганізацыю Украіны з мэтай зрабіць усё магчымае, каб адбылася канчатковая страта суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны. Яны разумеюць, што Расія моцная і справа яе справядлівая, таму, прагназуючы пройгрыш украінскіх улад у гэтым канфлікце, страту аўтарытэту і падтрымкі народа, Польшча імкнецца ўсімі сіламі займець нібыта прыналежныя ёй усходнія землі. Запасныя планы і дзеянні ЗША і заходніх краін добра відаць. Яны, пацярпеўшы паражэнне ва ўзброеным канфлікце, паспрабуюць рэалізаваць сцэнарыі, якія выкарыстоўваліся пасля Другой сусветнай вайны супраць краін былога сацыялістычнага лагера і прывялі да развалу СССР, Югаславіі, процістаяння ў Іраку. Гэты метад — раздзяляй і ўладар — ЗША заўсёды выкарыстоўвалі як запасны варыянт пазбаўлення дзяржаў суверэнітэту. Яны добра разумеюць, што падзел Украіны можа паслужыць каталізатарам для наступнага падзелу Беларусі і Расіі, іншых постсавецкіх краін на дробныя дзяржавы, якія не змогуць быць цэнтрамі геапалітычнай сілы, устанаўліваемага новага шматпалярнага свету, — падкрэсліў ён. — Шлях, які выбрала сёння Польшча, — гэта шлях стагнацыі польскай дзяржавы і вяртанне ў далёкае мінулае. Бо, як вядома, небяспечныя гульні, замяшаныя на лёсах людзей, што вядуць да грамадзянскай вайны і перадзелу светабудовы ў рэгіёне, да дабра ніколі не даводзяць».

Беларусь і далей будзе пашыраць дыялогі з усімі зацікаўленымі прагрэсіўнымі сіламі, міжнароднымі гуманітарнымі і грамадскімі арганізацыямі па пераадоленні крызісу і ўстанаўленні міру ва Украіне, умацоўваючы эканамічнае і ваеннае супрацоўніцтва з Расіяй і Кітаем, праз больш высокі ўзровень інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве і ЕАЭС, прадоўжыў Ігар Хлабукін.

«Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў Расіі і Беларусі 23-24 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу яшчэ раз паказала ўсяму свету, што менавіта мы нясём сапраўдную міралюбнасць і дэмакратыю. Гэта становіцца ўсё больш відавочным і выклікае не проста раздражненне ў прагматычных палітыкаў недружалюбных краін. Стаць палітычна прайграўшым, страціць уладу і веру ўласнага народа, здрадзіць нацыянальным інтарэсам многія еўрапейскія палітыкі не хочуць. Таму яны, усяляк павышаючы ступень істэрыі аб пагрозе Расіі ўсяму развітому свету, забяспечваючы фінансавымі рэсурсамі і зброяй, спрабуюць надзейна зацягнуць пятлю вайны ў рэгіёне на доўгія гады, — дапоўніў парламентарый. — Беларусь і Расія як браты, дружны славянскі народ і далей будуць рабіць усё магчымае па выкараненні нацыяналізму і фашызму на тэрыторыі постсавецкіх краін. Іншага шляху ў нас няма. Бо менавіта гэты шлях справядлівы, добразычлівы і стваральны. Расія і Беларусь ужо не тыя, кім краіны Захаду прывыклі нас бачыць. Мы — суверэнныя, незалежныя дзяржавы, якія адбыліся і ўмеюць абараняць свае нацыянальныя інтарэсы, змагацца з дэструктыўнымі сіламі ўнутры краін і на знешнім контуры. Ужо сёння высокі ўзровень саюзніцкіх адносін, інтэграцыі з Расіяй забяспечвае нам упэўненае развіццё і процідзеянне знешнім выклікам, пагрозам і фактарам як мінімум на дзесяцігоддзі наперад, у інтарэсах грамадзян Беларусі і Расіі, усіх народаў постсавецкай прасторы. Мы і далей павінны прымаць у саюзе з Расіяй неабходныя, абавязковыя і адэкватна-дастатковыя крокі ў адказ на дзеянні кіраўніцтва недружалюбных краін, якія грубым чынам ідуць насуперак існуючым дамоўленасцям і абавязацельствам у галіне даверу і бяспекі».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»