Грамадства

Дажджы і да +28°С будзе сёння ў Беларусі

31 ліпеня, Мінск . Дажджы і да плюс 28 градусаў чакаецца сёння ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах пройдуць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Уначы тэмпература паветра складзе 11-17 градусаў вышэй за нуль, удзень — да плюс 22-28 градусаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»