Грамадства

Дажджы і да +25°С чакаецца сёння ў Беларусі


Фота з архіва

28 ліпеня, Мінск . Дажджы і да плюс 25 градусаў чакаецца 28 ліпеня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Днём чакаецца пераменная воблачнасць. У ранішнія гадзіны пераважна па ўсходняй палавіне пройдуць дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Днём кароткачасовыя дажджы будуць адзначацца ў асобных раёнах краіны, месцамі магчымы навальніцы. Раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер днём няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра днём складзе 19-25 градусаў цяпла.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»