Прэзідэнт

Цяпер афіцыйна. Лукашэнка назначыў Брыло памочнікам па Віцебскай вобласці

28 ліпеня, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Віцебскай вобласці,

Пра сваё рашэнне накіраваць Ігара Брыло на работу ў гэты рэгіён Прэзідэнт заявіў на праведзенай 21 ліпеня селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі. «Значыць, з гэтай вось уборачнай кампаніі міністра сельскай гаспадаркі — памочнікам у Віцебскую вобласць. І мне, Ігар, дакладваць штотыднёва аб сітуацыі ў Віцебскай вобласці. Відаць, там забылі, што трэба працаваць. І ўсё чакаюць. Нейкая надзея ў іх, што прыйдзе нехта, грошы прынясе і яшчэ нечага, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ты ведаеш нашы падыходы там. Павінна быць рэалізавана. Разам з Субоціным за гэта галавой адказваеш».

Звяртаючыся ў ходзе нарады да губернатара Аляксандра Субоціна, Прэзідэнт сказаў: «Хацелася б, каб вы прынялі новага памочніка. Але спакойнага жыцця вам не будзе. Вы ж разумееце, што я не ў ссылку адпраўляю Брыло. А для таго каб усё ж такі мы Віцебкую вобласць паставілі на ногі. Ён ведае, што рабіць. Але гэта мы асобна з ім будзем гаварыць пра яго работу. Але спакойнага жыцця там не будзе. І прамая сувязь у яго будзе з усімі тымі, з кім ён сёння працуе на роўных — міністры, члены ўрада. Хоць і вы чалавек там, які не з неба заліўся, прапрацаваў ва ўрадзе дастаткова часу».

Ігар Брыло нарадзіўся ў 1972 годзе ў Барысаве. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

У 1996-1998 гадах працаваў ветэрынарным урачом-эпізаатолагам Барысаўскай раённай станцыі па барацьбе з хваробамі жывёл, 1998-2002 гадах — вядучым ветэрынарным урачом Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі. У 2002-2004 гадах — ветэрынарны ўрач канвеернай лініі, начальнік вытворчай лабараторыі ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», у 2004-2006 гадах — начальнік Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі — галоўны ветэрынарны ўрач горада Барысава, у 2006-2009 гадах — дырэктар РУСВП «Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка», першы намеснік дырэктара па вытворчасці РУП «Эксперыментальная база «Жодзіна». У 2009-2010 гадах — намеснік дырэктара рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў». У 2010-2011 гадах — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўская Аграпрамтэхніка», у 2011-2013 гадах — першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

У 2013 годзе назначаны намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, а ў 2021-м — першым намеснікам міністра. З 2022 года па гэты час працаваў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»