Эканоміка

Чарвякоў: мы паспяхова пераадолелі этап адаптацыі беларускай эканомікі да новай рэальнасці


Аляксандр Чарвякоў. Фота з архіва

31 ліпеня, Мінск . Беларуская эканоміка аднавілася і ўстойліва расце. Аб гэтым у размове з карэспандэнтам заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

Ацэньваючы работу беларускай эканомікі ў першым паўгоддзі, Аляксандр Чарвякоў адзначыў: «Беларусь ужо другі год знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным знешнім націскам. У цэлым нам удалося паспяхова пераадолець першы, самы складаны, этап — адаптацыю эканомікі да новай рэальнасці. Своечасова прынятыя ўрадам меры далі магчымасць пазбегнуць у мінулым годзе развіцця падзей па негатыўным сцэнарыі. Прадпрыемствы прадаўжалі працаваць, нашы людзі былі абаронены ад санкцыйнага ўдару, дзяржава ў поўнай меры выконвала свае сацыяльныя абавязацельствы».

Паводле яго слоў, у 2023-м стаіць задача ў гэтых умовах перайсці ад этапу адаптацыі і аднаўлення эканомікі да росту. Вынікі работы эканомікі ў першым паўгоддзі — гэта паказчык таго, наколькі эфектыўна ўдаецца яе вырашаць і дзе ёсць рэзервы для развіцця.

Па выніках шасці месяцаў з перавышэннем устаноўленых заданняў выкананы чатыры важнейшыя параметры: ВУП (102 працэнты пры прагнозе 101,9 працэнта), экспарт (ацэнка 109,4 працэнта пры плане 102,9 працэнта), рэальныя даходы насельніцтва (103 працэнты пры прагнозе 102 працэнты) і ўзровень інфляцыі (103 працэнты пры планцы — не больш як 106,9 працэнта). «Крыху не дацягнулі па інвестыцыях (107,2 працэнта пры прагнозе 108,1 працэнта), аднак дасягнутая дынаміка (плюс 10 працэнтных пунктаў да тэмпу першага квартала) дае магчымасць гаварыць аб правільна сфарміраваным наборы мер для актывізацыі інвестыцый», — растлумачыў міністр.

«Калі параўноўваць развіццё эканомікі ў супастаўных умовах, гэта значыць з улікам уплыву санкцыйных абмежаванняў, то ў другім квартале яна расла з тэмпам 105,9 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Аналізуючы сітуацыю па «чыстых» месяцах, мы бачым, што прырост у чэрвені яшчэ вышэйшы — больш як 7 працэнтаў. І такая пераканаўчая дынаміка ў другім квартале захоўваецца ўжо 2-і месяц запар», — звярнуў увагу кіраўнік эканамічнага ведамства.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»