Спорт

Будзе свята. У Маладзечне гатовы сустракаць удзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД

Навіны сюжэта

«II Гульні краін СНД»

Мінспорт: на ІІ Гульні краін СНД не плануецца прыцягваць замежныя антыдопінгавыя агенцтвы

Дзяржтрэнер расказала, на якіх пляцоўках трэніруюцца нацыянальныя каманды па валейболе

28 ліпеня, Мінск . Маладзечна — адзін з гарадоў Мінскай вобласці, які будзе сустракаць удзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД. Спартыўныя пляцоўкі, фанзона, культурная праграма і меню — прыгатаванні да маштабнага свята спорту практычна завершаны. Як будуць сустракаць і чым здзіўляць гасцей, расказаў начальнік аддзела спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Раман Кузняцоў.

Вопыт правядзення спартыўных спаборніцтваў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў у Маладзечна ўжо ёсць: у 2013 годзе тут адбыўся Чэмпіянат Еўропы па пляжным валейболе сярод юніёраў, да якога ў горадзе былі ўзведзены буйныя спартыўныя аб’екты. Некалькі этапаў Кубка Беларусі, Чэмпіянату Беларусі, юнацкія спаборніцтвы праходзяць у тым ліку і ў Маладзечне.

«У час правядзення ІІ Гульняў краін СНД будуць задзейнічаны пляцоўкі пляжных відаў спорту. У крокавай даступнасці знаходзіцца гасцініца «Маладзечна», дзе размесцяцца ўдзельнікі спаборніцтваў. Усяго мы чакаем 70 спартсменаў, нумарны фонд гасцініцы, разлічаны на 170 месцаў, дае магчымасць рассяліць гасцей у адным аб’екце. Акрамя спартсменаў горад чакае балельшчыкаў, таму ўсе нумары ўжо забраніраваны. У гасцініцы ёсць рэстаран, у якім будзе арганізавана харчаванне ўдзельнікаў па строга рэгламентаваным меню па сістэме шведскі стол», — расказаў Раман Кузняцоў.

Спаборніцтвы па пляжным валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд пройдуць у Маладзечне з 4 па 8 жніўня. У першы дзень пройдуць афіцыйныя трэніроўкі, а з 5 жніўня — папярэднія гульні, паўфіналы і фіналы.

«Для пляжнага валейбола будзе прадастаўлена шэсць пляцовак — чатыры на верхнім корце для трэніровак і папярэдніх гульняў і дзве — на ніжнім з трыбунамі на 1200 пасадачных месцаў. На апошніх пройдуць і папярэднія, і фінальныя гульні», — растлумачыў Раман Кузняцоў.

Што датычыцца стварэння інфраструктуры спартыўных аб’ектаў, то задоўга да мерапрыемства быў зацверджаны рабочы план і тэхнічны рэгламент, згодна з якім вялася падрыхтоўка валейбольных пляцовак да гульняў. Для выканання яго крытэрыяў праводзіліся рамонтныя работы, устанаўліваліся інвентар і абсталяванне.

«Спатрэбіўся бягучы рамонт дрэнажнай сістэмы, каб на выпадак непагоды спаборніцтвы праходзілі ў прывычным рэжыме і ў адпаведнасці з графікам. Абнавілі судзейскі п’едэстал, адрамантавалі раздзявалкі, душавыя, санвузлы, добраўпарадкавалі тэрыторыю — усё гатова да мерапрыемства. Засталося толькі правесці брэндзіраванне спартыўных аб’ектаў, а таксама распаўсюдзіць па горадзе праграму спаборніцтваў, якая цяпер удакладняецца», — адзначыў начальнік аддзела спорту і турызму.

Акрамя спартыўных мерапрыемстваў гасцям горада Маладзечна прапануюць разнастайную культурную праграму — ад экскурсій да знаёмства з традыцыйнай беларускай кухняй.

У горадзе паблізу пляцовак будзе арганізавана фанзона, устаноўлена сцэна, таксама будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы і праводзіцца аўтограф-сесіі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»