Брыло: максімальную ўвагу ўдзелім развіццю жывёлагадоўчай галіны ў Віцебскай вобласці
28 ліпеня, Мінск . У Віцебскай вобласці ёсць вялікі патэнцыял у развіцці жывёлагадоўчай галіны. Аб гэтым сказаў журналістам Ігар Брыло, які сёння назначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці,
«Пастаўлены амбіцыйныя задачы Прэзідэнтам краіны, і перш за ўсё гэта работа з кадравым патэнцыялам, з тымі людзьмі, якія знаходзяцца ў рэзерве кіраўніка дзяржавы, — сказаў Ігар Брыло. — Трэба звярнуць увагу на работу раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў».
fff1
«Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на сельскагаспадарчую тэматыку і ў першую чаргу на захаванне тэхналогій у жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Таму актыўна зоймемся тэхналагічнымі пытаннямі і пастараемся ў сціслы перыяд часу падцягнуць Віцебскую вобласць, каб больш выраблялася малака, мяса, запоўніць вытворчыя магутнасці мяса-малочных прадпрыемстваў, — расказаў памочнік Прэзідэнта. — У нас дастаткова вялікі рэзерв у Віцебскай вобласці».
Ён параўнаў сітуацыю з загрузкай магутнасцей мяса- і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў у Брэсце і Гродне, дзе вытворцы падціскаюць перапрацоўшчыкаў. У Віцебскай вобласці вельмі вялікі рэзерв вытворчасці ў жывёлагадоўчай прадукцыі. «Таму максімальная ўвага будзе ўдзелена жывёлагадоўчай галіне, — заўважыў Ігар Брыло. — Калі 5-7 працэнтаў штогод будзем дадаваць, то, думаю, на працягу трох-чатырох гадоў мы можам даволі нядрэнна нарасціць вытворчасць мяса і малака».
Адказваючы на пытанне, з якім настроем едзе працаваць, Ігар Брыло падкрэсліў: «Настрой баявы. Рэгіён ведаю не па чутках. На працягу 10 гадоў работы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання часта ўдавалася бываць у Віцебскай вобласці. Вобласць добрая, людзі добрыя».