Грамадства

Больш магазінаў у вёсцы, работа з маркетплэйсами. Якія задачы ставіць МАРГ


Фота з архіва

28 ліпеня, Мінск . У Беларусі прадоўжыцца работа па павелічэнні колькасці гандлёвых аб’ектаў у вёсцы. Аб гэтым заявіў журналістам міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня гандлю,

«Планаў на другое паўгоддзе ў нас шмат. Адна з галоўных задач — выканаць даручэнне кіраўніка дзяржавы і па выніках года дабіцца ўзроўню інфляцыі не вышэй за 7-8 працэнтаў. Для гэтага быў прыняты шэраг нарматыўна-прававых актаў, перш за ўсё пастанова нумар 713, якой уводзіцца новая сістэма цэнавага рэгулявання. Прадащжае дзейнічаць антыінфляцыйная праграма, праграма сумесных дзеянняў урада і КДК, а таксама шэраг іншых дакументаў. Акрамя таго, мы прадоўжым работу з павелічэннем колькасці гандлёвых аб’ектаў у вёсцы і павышэннем якасці абслугоўвання грамадзян, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Гэта задача сёння ў нас таксама стаіць у прыярытэце», — падкрэсліў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, будзе актыўна развівацца і інтэрнэт-гандаль. «З гэтай мэтай мы пачалі распрацоўку нарматыўна-прававых актаў, якія будуць рэгуляваць новыя формы лічбавага гандлю, у прыватнасці маркетплэйсы. Важна адзначыць, што маркетплэйс — гэта не магазін у класічным разуменні, а пляцоўка, якая прадастаўляе паслугі. Менавіта таму мы павінны рэгуляваць іх работу», — заявіў міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Таксама ён дадаў, што вядзецца пастаянная работа па кантролі забяспечанасці ўнутранага рынку і выкананні ўсіх устаноўленых рэгламентаў. «Так, у бягучым паўгоддзі колькасць кантрольных мерапрыемстваў павялічылася, таму што мы не можам дазволіць сабе пускаць на самацёк некаторыя працэсы. Наш пасыл для бізнесу такі: мы праводзім кантроль і маніторынг не з мэтай пакарання, а для таго, каб выявіць, папярэдзіць і выправіць сітуацыю», — сказаў на заканчэнне Аляксей Багданаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»