Беларускія сурдлімпійцы заваявалі яшчэ 12 медалёў на гульнях ва Уфе
Фота Telegram-канала Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
27 ліпеня, Мінск . Беларусы заваявалі яшчэ 12 медалёў на гульнях сурдлімпійцаў ва Уфе. Аб гэтым са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У трэці дзень спаборніцтваў 7 бронзавых і 2 сярэбраныя медалі заваявалі плыўцы. Бронзу ўзялі Марыя Рудзько (100 м, на спіне), Кацярына Яромцава (200 м, комплекснае плаванне), Джэсіка Марку (800 м, вольны стыль), Генадзь Цырон (50 м, вольны стыль), Дзяніс Кучун (200 м, на спіне і 800 м, вольны стыль) і Адрыян Коласаўскі (100 м, брас). Аксана Петрушэнка ўзяла бронзу ў спаборніцтвах на 50 м вольным стылем і серабро ў комплексным плаванні на 200 м. Сярэбраны медаль узялі беларускія плыўцы ў змешанай эстафеце вольным стылем.
Тры лёгкаатлеты — Аляксандр Майстрэнка (скачок у даўжыню), Аляксандр Лабанаў (бег, 400 м) і Дзіяна Барсукова (скачок у даўжыню) — таксама заваявалі серабро ў сваіх дысцыплінах.
Усяго па выніках 3 дзён спаборніцтваў каманда беларускіх сурдлімпійцаў заваявала 27 медалёў.