Спорт

Беларускія плыўцы заваявалі два залатыя медалі адкрытага Кубка Расіі


Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск . Беларускія плыўцы сталі ўладальнікамі двух залатых медалёў адкрытага Кубка Расіі ў Казані,

Сёння першую ўзнагароду вышэйшай пробы для беларусаў заваявала Аліна Змушко, якая з рэзультатам 30,67 сек выйграла фінальны заплыў на дыстанцыі 50 м брасам.

На мужчынскай стаметроўцы брасам Ілья Шымановіч перамог з рэзультатам 58,76 сек.

У складзе беларускай каманды 11 спартсменаў, а ўсяго за ўзнагароды спаборніцтваў у казанскім Палацы водных відаў спорту вядуць барацьбу больш як 500 беларускіх і расійскіх плыўцоў. Тэлеканал «Беларусь 5» праводзіць прамыя трансляцыі. Турнір фінішуе 30 ліпеня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»